Skip to content

Арганізацыям. З чаго пачаць

Mister Cable edited this page Jul 20, 2019 · 5 revisions

Крок 1. Юрыдычныя моманты.

Юрыдычны бо к замы доўгі. Таму пачынайце яго вырашаць, не адкладваючы ў доўгую скрыню. Што трэба, каб пастаўлены модуль запрацаваў?

  • З арганізацыйнага боку: Арганізацыя павінна мець афіцыйную дзяржаўную рэгістрацыю, некамерцыйны статус (арт. 553 Грамадзянскага кодэкса РБ: ахвяраванні могуць прымаць толькі некамерцыйныя арганізацыі ) і рахунак у любым беларускім банку. Збор сродкаў ад фізічных асобаў можа ажыцяўляцца на любую мэту, якая не супярэчыць статутнай мэце некамерцыйнай арганізацыі.
  • З юрыдычнага боку: Дамен грамадскай арганізацыі павінен быць абавязкова зарэгістраваны на юрыдычную асобу і прайсці рэгістрацыю ў БЕЛДІЭ – дзяржаўнай інспекцыі Рэспублікі Беларусь па электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Галоўная ўмова рэгістрацыі: размяшчэнне сайта на хостынгу на тэрыторыі Беларусі.
  • З тэхнічнага боку: Для забеспячення бяспекі плацежных дадзенных на Вашай старонцы з модулем мы рэкамендуем выкарыстоўваць пратакол https. Сэрверны асяродак: apache, php, mysql.

Крок другі

Пасля вам неабходна запытаць свайго праграміста усталяваць модуль Doika на ваш сайт

А зараз бое самае толькі разжоўваем

Дзякуем Вам за праяўленую цікавасць да Doika!

Doika - гэта модуль, які дапамагае прымаць ахвяраванні з дапамогай банкаўскіх картак і наладзіць новы падыход у фандрэйзінгу беларускіх некамерцыйных грамадскіх арганізацый на сваіх сайтах.

Галоўнымі юрыдычнымі патрабаваннямі, невыкананне якіх робіць усе наступныя крокі па ўсталёўцы бессэнсоўнымі, з'яўляюцца:

  1. Арганізацыя, якая прымае ахвяраванні, павінна мець афіцыйны статус грамадскай;
  2. мэта, на якую вы жадаеце збіраць сродкі, не супярэчыць мэце, названай у статутных дакументах.

Калі вы адпавядаеце гэтым патрабаванням, прапануем спіс крокаў, неабходных для ўсталёўкі модуля:

  1. Сайт, які вы выкарыстоўваеце, павінен быць зарэгістраваны на юрыдычную асобу і размешчаны на хостынгу* Рэспублікі Беларусь (*хостынг – гэта паслуга, якая аказваецца хостынг-правайдэрамі, і дазваляе атрымаць вызначанае месца на серверы (або асобны фізічны сервер) для захоўвання Вашага сайта і забяспечыць яго прысутнасць у Інтэрнэце);
  2. трэба прайсці абавязковую рэгістрацыю ў РУП "БелДІЭ" (парадак аказання паслугі можна паглядзець тут);
  3. мець cэрвернае асяроддзе сумяшчальнае з Laravel версіі 5.8;
  4. у мэтах павышэння бяспекі перадачы дадзеных рэкамендуем выкарыстоўваць пратакол https;
  5. мець дзеючы рахунак, адкрыты ў любым з банкаў Рэспублікі Беларусь;
  6. заключыць дагавор з працэсінгавы цэнтрам;
  7. далучыцца да аплатнай сістэмы “РАЗЛІК” (каб ахвярадаўцы з дапамогай модуля маглі пералічваць грошы на рахунак грамадскіх арганізацый метадам эквайрынгу). У падключэнні да сістэмы “РАЗЛІК” – заключэнні дамовы інтэрнэт-эквайрынгу – дапамагаюць кампаніі-агрэгатары (плацёжныя аператары), якія выступаюць пасярэднікам паміж юрыдычнай асобай і банкам і робяць магчымым прыём плацяжоў з картак на сайце. Умовы і спосабы падлучэння можна паглядзець тут;
  8. усталяваць модуль ў адпаведнасці з інструкцыяй (асобна для Linux і Win). Калі падчас ўстаноўкі узнікнуць складанасці можна:

Калі ў вас яшчэ засталіся пытанні, адкрыйце старонку FAQ.

Жадаем вам прыемнага выкарыстання і плённай працы!

Clone this wiki locally