Skip to content
Alies Lapatsin edited this page Jun 29, 2019 · 32 revisions

Як працуе на Doika?

Што трэба каб паставіць модуль?

  • З арганізацыйнага боку: Арганізацыя павінна мець афіцыйную дзяржаўную рэгістрацыю, некамерцыйны статус (арт. 553 Грамадзянскага кодэкса РБ: ахвяраванні могуць прымаць толькі некамерцыйныя арганізацыі ) і рахунак у любым беларускім банку. Збор сродкаў ад фізічных асобаў можа ажыцяўляцца на любую мэту, якая не супярэчыць статутнай мэце некамерцыйнай арганізацыі.
  • З юрыдычнага боку: Дамен грамадскай арганізацыі павінен быць абавязкова зарэгістраваны на юрыдычную асобу і прайсці рэгістрацыю ў БЕЛДІЭ – дзяржаўнай інспекцыі Рэспублікі Беларусь па электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Галоўная ўмова рэгістрацыі: размяшчэнне сайта на хостынгу на тэрыторыі Беларусі.
  • З тэхнічнага боку: Для забеспячення бяспекі плацежных дадзенных на Вашай старонцы з модулем мы рэкамендуем выкарыстоўваць пратакол https. Сэрверны асяродак: apache, php, mysql.

Дзе можна паглядзець як выглядае модуль Doika?

Як выглядае і працуе модуль Doika можна паглядзець тут. Варта адзначыць, што для адаптацыі пад стыль Вашага сайта ў модулі Doika прадугледжана магчымасць змяняць колеры кнопак, тэксту і інш.

Чым лепш працаваць з модулем Doika, а не наўпрост з працэсінгавай кампаніяй?

Празрыстасць, кантроль прыему, а таксама выкарыстання сродкаў для розных кампаній. Зручны асяродак для кіравання файндрайзінга. Статыстыка, накапленне гісторыі поспеха. Зручны інтэрфейс.

Як пераключыць модуль Doika на рускую/ангельскую мову?

У версіі модуля Дойка 2.0 мова не змяняецца. Магчымасць пераключэння мовы на be/ru/en будзе дададзена ў наступных ітэрацыях. Перш за ўсё модуль ствараецца для Беларусі, таму першая мова, з якой была вырашана працаваць - беларуская. Мы з павагай ставімся да іншых моў, але ў той жа час стараемся распаўсюдзіць выкарыстанне беларускай мовы на Беларусі. Мы ўпэўнены ў тым, што беларусы любяць і добра разумеюць беларускую мову.

Як Doika працуе знутры, куды паступаюць грошы?

Па націсканні кнопкі “Ахвяруй!” плацельшчыку будзе будзе выведзена адмысловая плацёжная форма працэсінгавай сістэмы. Для аплаты яму спатрэбіцца ўвесці дадзеныя сваёй карты і пацвердзіць плацёж кнопкай “Аплаціць N руб.”, дзе N ― вызначаная ім сума. Сістэма дазваляе прымаць плацяжы з наступных банкаўскіх картаў: MasterCard, Maestro, Visa, Visa Electron, Белкарт. Усе сабраныя сродкі амаль адразу паступаюць непасрэдна (без пасрэднікаў) на рахунак вашай арганізацыі.

Плацяжы з банкаўскіх картак ажыццяўляюцца праз сістэму электронных плацяжоў bePaid. Плацёжная форма сістэмы адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі перадачы звестак (PCI DSS Level 1). Усе канфідэнцыйныя звесткі захоўваюцца ў зашыфраваным выглядзе і максімальна ўстойлівыя да ўзлому.

Колькі каштуе Doika?

Doika - гэта оўпэнсорсны праэкт, гэта значыць, што мы не бярэм грошы за ўсталяванне ці карыстанне модулем. Мы можам браць грошы за кастамізацыю модуля Doika (напрыклад, пераклад на іншую мову ці змена інтэрфейса). Некалькі адсоткаў ад плацяжу будзе ўтрымлівацца працэсінгавай сістэмай, з якой у вас будзе заключана дамова. Гэта каля 2-3 адсоткаў ад сумы аплаты.

За кошт чаго існуе Doika?

Модуль Doika створаны камандай валанцёраў, існуе дзякуючы энтузіазму каманды Лічбавай майстэрні, падтрымліваецца за кошт ахвяраваняў. Падрымаць праэкт Doika Вы можаце тут.

Чым модуль Doika адрозніваецца ад існуючых у Беларусі платформ па збору сродкаў?

Модуль Doika будзе размешчаны непасрэдна на Вашым сайце. Такім чынам Вашы сілы ідуць на піар толькі свайго сайта. Ахвярадаўцам не трэба рэгістравацца на старонніх сайтах для правядзення плацяжу, дастаткова проста завітаць на Ваш сайт. У адрозненні ад падобных праэктаў Вы плаціце значна меншы працэнт камісіі ад паступаючых плацяжоў (каля 2-3 адсоткаў збірае працэсінгавая кампанія, за карыстанне модулем Doika вы нічога не плаціце). Doika дае магчымасць збіраць грошы не на канкрэтны праект, а на падтрыманне дзейнасці арганізацыі ўвогуле. Вы самі ўказваеце назву кампаніі і дадаеце сваё апісанне.##

Мы хочам адаптаваць модуль пад свае патрэбы. Што для гэтага неабходна?

Вы можаце зрабіць гэта самастойна. Але калі спатрэбіцца дадатковая дапамога Вы таксама можаце звярнуцца да распрацоўшчыка або іншага члена каманды Doika. Кошт працы будзе вызначацца індывідуальна.

Як модуль Doika узаемадзейнічае з падатковым заканадаўствам Беларусі?

Арганізацыя павінна мець афіцыйную дзяржаўную рэгістрацыю і некамерцыйны статус. У статуце арганізаціі павінна быць адзначана, што арганізацыя можа ажыцяўляць збор сродкаў ад фізічных асобаў. Сайт грамадскай арганізацыі павінны быць абавязкова зарэгістраваны на юрыдычную асобу – арганізацыю, якая значыцца ў спісе БЕЛДІЭ. Галоўная ўмова рэгістрацыі: размяшчэнне сайта на хостынгу на тэрыторыі Беларусі. Падрабязней тут

Якія правы на модуль вы пакідаеце сабе, а якія застаюцца ў нашай арганізацыі?

Код модуля Doika можна выкарыстоўваць свабодна. Код модуля Doika распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй GNU GPL 3.0. Пры жаданні Вы можаце змяняць код пад свае патрэбы.

Ці можна ствараць некалькі кампаній?

Модуль дазваляе ствараць кампаніі для некалькіх мэтаў. Але кожная з іх будзе размешчана на асобнай старонцы сайта.

Ці дазваляе Doika прымаць плацяжы з-за мяжы?

Дазваляе. Але ўсе грошы, якія пералічваюцца грамадзянамі-нерэзідэнтамі РБ, падлягаюць абавязковай рэгістрацыі ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2015 № 5 “Аб атрыманні і выкарыстанні іншаземнай дармовай дапамогі”). Калі арганізацыя не хоча абцяжарваць сябе такога кшталту абавязкамі – можна адразу звярнуцца ў працэсінгавы банк, каб паставіць блакіроўку на атрыманне грошай з картаў, якія выдадзеныя банкамі-нерэзідэнтамі РБ.

Ці можа атрымальнік адсочваць / ідэнтыфікаваць крыніцы паступлення плацяжоў?

Банк павінен дасылаць справаздачы па паступіўшых грашовых сродках, з указаннем сумы ахвяраванняў і крыніцы паступлення. Такую інфармацыю як імя, тэлефон і адрас плацельшчыка можна будзе даведацца толькі калі ён самастойна ўвёў іх пры аплаце.

Ці можа модуль гарантаваць плацельшчыкам, што грошы не будуць страчаны, а іх аплатныя дадзеныя не трапяць у чужыя рукі?

Усе плацяжы адбываюцца на баку працэсінгавай кампаніі. Модуль дае толькі зручны інтэрфейс для працы з кампаніямі па збору сродкаў і статыстыкай. Мы таксама настойваем, каб арганізацыі выкарыстоўвалі пратакол https, што павялічыць бяспечнасць узаемадзеяння з сайтам грамадскай арганізацыі. Астатнія моманты залежаць толькі ад паводзінаў саміх ахвярадаўцаў. Рашэнне дэцэнтралізаванае, таму мы не маем доступ нават да адмінкі модуля, пасля таго як арганізацыя стартуе.

Якую стастыстыку збірае модуль?

Версія 2.0 збірае наступную інфармацыю ў разрэзе кожнай кампаніі:

  • перыяд правядзення і яе бягучы статус;
  • мэтавая і сабраная сумы ахвяраванняў;
  • сярэдняя сума ахвяраванняў;
  • колькасць наведвальнікаў і падпісчыкаў;
  • пазначаныя падпісчыкі;
  • статус карты і аплаты.

Я выпадкова ахвяраваў большую суму, як вярнуць грошы?

Калі ласка, будзьце ўважлівы. Зварот грашовых сум, калі вы здзейсніце ахвяраванне, не заўсёды будзе адбывацца ў поўным аб'ёме. Для зварота грошай Вам трэба звязацца з Арганізацыяй, на сайце каторай ўсталяваны модуль, а таксама з працэсінгавай кампаніяй, якая абслугоўвае модуль. Зварот грошай адбываецца на картку, з якой быў здзейснены плацёж.

Ці магчыма зараз падпісацца на штомесячныя ахвяраванні?

Пакуль модуль падтрымлівае толькі аднаразовыя ахвяраванні. Стварэнне падпіскі - сёння самая прыярытэтная для нас функцыя. Таму каманда ўжо займаецца яе распрацоўкай. Як толькі будзе выпушчана наступная версія, гэтая функцыянальнасць аўтаматычна абновіцца.

Дамен сайта зарэгістраваны не ў Беларусі. Як у такім выпадку мы можам скарыстацца модулем?

На наш погляд, ёсць два варыянты вырашэння праблемы:

  1. Для таго каб працэсінгавая кампанія заключыла з вамі дамову, вам трэба зрабіць трансфер дамена. Гэта робіць хостынг правайдэр, ў якога вы набывалі гэты дамен, пры ўзаемадзеянні з новым нейкім беларускім правайдэрам.
  2. Пацвердзіць, што дамен, які будзе выкарыстоўвацца, належыць юрыдычнай асобе.

У нас стары сайт. Ці трэба абнаўляць яго перад усталёўкай модуля?

Модуль з'яўляецца кросплатформеным рашэннем, якое не залежыць ад навізны вашага сайта. Галоўнае, каб сайт адпавядаў базавым тэхнічным патрабаванням, неабходным для ўсталёўкі модуля.

Мэты, якія мы плануем дасягнуць у наступнай версіі Doika:

  • рэкурэнтная плацяжы;
  • пашыраная статыстыка;
  • падтрымка рускай мовы;
  • зручны ўсталёўнік.

Хто ўжо карыстаецца модулем Doika?

На сёння 4 арганізацыі (05.11.2018) ўжо запусцілі модуль на сваім сайце. Можаце паглядзець, як гэта працуе.

Карысныя спасылкі

Clone this wiki locally