Skip to content

Даданне Doika на сайт

Alies Lapatsin edited this page Mar 26, 2021 · 11 revisions

Стварэнне віджэта (кліенцкай часткі) Doika::

Крок першы. Устаноўка модуля модуля Doika

Для ўстаноўкі кліенцкай часткі Doika спатрэбіцца спампаваць і ўсталяваць модуль Doika паводле кіраўніцтва: https://github.com/diglabby/doika/wiki/Усталёўка-для-распрацоўшчыкаў. Пасля ўстаноўкі модуля ажыццяўляем уваход з дапамогай лагіна / пароля:

Мал. 1. Выгляд акна ўваходу ў модуль Doika

Крок другі. Настройка модуля Doika

Пры ўваходзе ў модуль адкрываецца экран кіравання Спісам кампаніяў:

Мал. 2. Выгляд акна праграмы модуля

Пасля ўваходу ў модуль Doika неабходна стварыць новую кампанію націснуўшы кнопку «Стварыць кампанiю». Далей запаўняем кампанію неабходнай інфармацыяй, а таксама выбіраем наступныя параметры: дата пачатку, дата заканчэння, неабходная сума:

Мал.3-4. Выгляд акна стварэння кампаніі

Пасля стварэння кампаніі, Спіс кампаній абновіцца і ў ім з'явіцца створаная кампанія. Гэтая кампанія мае парадкавы нумар «1»:

Мал. 5. Від акна праграмы модуля Doika

Такім чынам была створана кампанія, якую можна размясціць на сайце для збору сродкаў.

Крок трэцi. Размяшчэнне віджэту модуля Doika на сайце.

Мал. 6. Першапачатковы выгляд сайта ў браўзеры (маштаб 67%)

Для размяшчэння фішкі модуля на сайце, папярэдне размешчаным на гэтым жа серверы (у нашым выпадку localhost Open Server'a), неабходна:

  • адкрыць свой сайт у рэдактары HTML-дакументаў (у нашым выпадку рэдактар Atom);

Мал. 7. Выгляд структуры і змесціва сайта ў рэдактары

  • стварыць тэг з наступным змесцівам:
<iframe width="750" height="500" src="../doika/doika/widget/campaigns/2" frameborder="0"></iframe> , дзе widht і height задаюць шырыню і вышыню акна кампаніі, scr задае крыніцу месца знаходжання кампаніі (выкарыстоўваецца адноснае становішча на сэрвэры localhost і парадкавы нумар), а framе border - рамка віджэту кампаніі;

Мал. 8. Даданне тэга <iframe> ў структуру сайта

Праз некаторы час пасля захавання змяненняў, пры адкрыцці сайта з'явіцца модуль

Мал. 9. Прыклад дададзенага модуля на сайце (маштаб 67%)

Clone this wiki locally